Партыя "Зялёныя" на выбарах падтрымае беспрацоўнага кандыдата-"дармаеда"

Беларуская партыя "Зялёныя" на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года падтрымае беспрацоўнага незалежнага кандыдата-самавылучэнца Юрыя Шульгана. Такое рашэнне прыняла Цэнтральная рада партыі, перадае БелаПАН.

Шульган ужо 15 гадоў афіцыйна нідзе не працуе. Як адзначае прэс-служба партыі, "прыняты нядаўна дэкрэт аб дармаедах стымуляваў яго як свядомага грамадзяніна да актыўных пошукаў галіны працоўнай дзейнасці, таму на выбары ён ідзе з адзінай мэтай — працаўладкавацца на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Бліжэйшым часам у штаб-кватэры Беларускай партыі "Зялёныя" плануецца правесці прэс-канферэнцыю Шульгана. Там прэтэндэнт на вышэйшуюю дзяржаўную пасаду і чальцы яго выбарчага штаба адкажуць на пытанні.

Нагадаем, што чарговыя прэзідэнцкія выбары хутчэй за ўсё адбудуцца 15 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі