Парывісты вецер і цёплае надвор'е прагназуюцца 25 красавіка
25 красавіка ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па крайнім паўднёвым захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні: уначы слабы, удзень парывісты.
Уначы чакаецца 4-10 вышэй за нуль, месцамі будзе ад нуля да 3 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца +19...+25.