Пасажыры "Белавія" будуць менш есці, бо не даядалі сэндвічы
Фота: TUT.BY
У кампаніі "Белавія" Еўрарадыё распавялі, на якіх рэйсах змяніўся "рацыён харчавання" і з чым гэта звязана.
"Змена рацыёну харчавання закранула толькі пяць рэйсаў: Варшава, Вільня, Паланга, аэрапорт "Жукоўскі" і Рыга. Дадзеныя змены былі звязаныя з тым, што харчаванне на дадзеных рэйсах было запатрабаванае ў невялікай колькасці пасажыраў і значная частка сэндвічаў засталася некрагутай. Замест гэтага, з першага траўня на гэтых рэйсах пасажырам прапануецца пашыраны асартымент напояў (вада і сокі)".