ПАСЕ — Мінску: Спярша вызваленне палітвязняў і мараторый на смяротную кару

Пра гэта гаворыцца ў заяве Камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі, інфармуе БелаПАН.



У дакуменце адзначаецца, што 2 кастрычніка прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі. Камітэт занепакоены "ўмовамі ўтрымання палітвязняў і паведамленнямі пра гвалт, катаванні і прымусовае псіхіятрычнае лячэнне". Паліткамітэт заклікаў беларускі ўрад неадкладна і без усякіх умоваў вызваліць 11 палітвязняў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах, гаворыцца ў заяве.



Таксама камітэт прывітаў рашэнне ПАСЕ прысудзіць прэмію імя Вацлава Гавела вядомаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які знаходзіцца ў зняволенні.



У заяве падкрэсліваецца, што ў выпадку калі ПАСЕ пачне дыялог з Беларуссю, у ім абавязкова павінна ўдзельнічаць грамадзянская супольнасць. Таксама яна павінна быць уключаная ў падрыхтоўку плану дзеянняў Савета Еўропы ў дачыненні да Беларусі.



На фота charter97.org — паседжанне Паліткамітэта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі