ПАСЕ рэкамендуе краінам-чальцам палепшыць умовы для эмігрантаў з Беларусі

Савет Еўропы / EPA
Савет Еўропы / EPA

Краіны, што ўваходзяць у Савет Еўропы, могуць палепшыць умовы для беларусаў, якія вымушана пакінулі радзіму. Прынамсі, яны даведаліся пра асаблівыя патрэбы мігрантаў з Беларусі.

Размова ідзе пра атрыманне гуманітарных віз, легалізацыйныя працэдуры, дасяг да рыну працы, адукацыю, атрыманне медыцынскай дапамогі, праблему пашпартоў і знаходжання беларусаў у міжнародным вышуку праз палітычны пераслед на радзіме.

Даклад па гэтых пытаннях падрыхтаваў для Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы люксембургскі дэпутат Поль Галь. З інфармацыяй дапамагаў Офіс Святланы Ціханоўскай.

На падставе даклада будуць сфармуляваныя рэкамендацыі для краін — чальцоў Савета Еўропы. Дарэчы, у аб'яднанне ўваходзяць не толькі краіны Еўрасаюза, а таксама, напрыклад, Турцыя і Грузія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі