"Пашпарт замежніка" ў Польшчы могуць выдаваць на тры гады — ЦБС
Праязны дакумент замежніка ў Польшчы
МУС Польшчы пачало працу над падаўжэннем тэрміну дзейнасці польскага праязнога дакумента для замежнікаў. Пра гэта паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.
На сёння гэты дакумент выдаецца тэрмінам на год. Аднак МУС Польшчы плануе падоўжыць тэрмін яго дзейнасці да трох гадоў — праца ў гэтым кірунку ўжо ідзе. Пра гэта намеснік міністра Мацей Душчык заявіў у адказ на запыт сенатаркі Евы Калішук і кіраўніцы польскага Сената Малгажаты Кідавай-Блонскай, да якіх звярнулася кіраўніца аддзела прававой абароны ЦБС Вольга Дабравольская.
Таксама МУС Польшчы шукае рашэнне, якое б дазволіла беларусам спрасціць працэдуру легалізацыі дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.