Пашпартнае пытанне: ці сапсуе яно беларусаў і хто новы пашпарт атрымае — эфір
Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
Тэма пашпарта Новай Беларусі працягвае хваляваць усіх: ад шараговых беларусаў, да апанентаў ідэі такога пашпарта сярод прадстаўнікоў дэмсіл і прапагандыстаў з лукашэнкаўскімі сілавікамі. Тых, хто жадае атрымаць такі пашпарт як годную замену афіцыйнаму пашпарту грамадзяніна РБ, усхвалявалі словы пра тое, што найперш яго атрымаюць тыя, хто і так легалізаваўся за мяжой. Апаненты бачаць у зацягванні тэрмінаў з’яўлення пашпарта Новай Беларусі і яго прызнання правальнасць самаго праекту. З прапагандыстамі і так усё зразумела, а лукашэнкаўскія спецслужбы спрабуюць скарыстацца жаданнем людзей атрымаць новы пашпарт для пашырэння рэпрэсій.
Чаму найперш пашпарт будзе выдавацца тым, хто і так легалізаваўся ў новай краіне, і чаго чакаць беларусам без легалізацыі і ў краінах па-за межамі Еўразсаюза? Хто будзе верыфікаваць кандыдатаў на пашпарт Новай Беларусі, хто будзе па выніку іх выдаваць і дзе? Ці атрымаюць пашпарт беларусы, якія тэрмінова эвакуяваліся ў Грузію, а цяпер не могуць атрымаць мясцовы ВНЖ ці візу ў Еўропу?? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.