Пасля бойкі з украінцамі ў Турцыі расійскую каманду выселяць з гатэля
Футбалісты ўкраінскага "Міная" / fcminaj.com
Пасля бойкі з украінцамі ў Турцыі расійскую каманду выселяць з гатэля. Бойка футбалістаў пачалася пасля некарэктных паводзін п'янага расіяніна. Як піша "Трыбуна", у ёй удзельнічалі гульцы ўкраінскага "Міная" і расійскага "Шынніка" (яны знаходзяцца ў Турцыі на зборах). Пры засяленні ўкраінская каманда дамовілася з арганізатарамі, каб у гатэлі не было ніводнай каманды з Расіі. Аднак пасля землятрусу ўзніклі праблемы з гасцініцамі, таму "Шыннік" засялілі туды ж, дзе быў "Мінай".
Па адной з версій, украінец зрабіў заўвагу расіяніну з-за яго "некарэктных паводзін" у дачыненні персанала гатэля. Той быў п'яны і паводзіў сябе па-хамску. Прабачэння ён не стаў прасіць і яго "проста прыбіў" футбаліст "Міная". Расіянін прывёў на "разборкі" аднаклубнікаў. У выніку адбылася бойка, у якой перамаглі ўкраінцы. Яна адбывалася пад музыку "Дапаможа ЗСУ!".
Па версіі расійскіх футбалістаў, гульцы "Міная" нібыта "правакавалі іх праўкраінскімі лозунгамі" і спецыяльна рыхтаваліся да бойкі, ведаючы пра прыбыццё расіян. Ёсць звесткі, што расіянам спатрэбілася меддапамога.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.