Пасля сустрэчы з Ціханоўскай канцлер Аўстрыі патэлефанаваў Пуціну

Пасля сустрэчы з Ціханоўскай канцлер Аўстрыі патэлефанаваў Пуціну

30 красавіка канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну. Гаворка ішла і пра Беларусь. Як паведамляе ТАСС, прэзідэнт Расіі сказаў традыцыйныя словы пра "недапушчальнасць умяшальніцтва звонку ва ўнутраныя справы гэтай краіны". Можна меркаваць, што Курц узняў тэму пра перамовы ў Беларусі паміж уладай і апазіцыяй, і пра магчымае ўздзеянне з боку Масквы на Аляксандра Лукашэнку, каб дыялог пачаўся.

28 красавіка ў Вене з канцлерам Аўстрыі сустракалася Святлана Ціханоўская. Яна мела і сустрэчу з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Ван дэр Беленам, з кіраўніком МЗС Аляксандрам Шаленбергам. Апошні заявіў, што Аўстрыя гатовая быць пасярэдніцай у перамовах паміж беларускай уладай і апазіцыяй. Праўда, міністр прызнаўся, што ў яго няма адчування, што Аляксандр Лукашэнка да гэтых перамоваў гатовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі