Пасля вяртання з Польшчы затрымалі саліста гурта "Мінімум Дыстанцыі"
Затрыманы беларускі музыка Жэня Шум
Сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся з Польшчы пасля заканчэння працоўнай візы. Відэа з ім з'явілася на канале, блізкім да сілавікоў.
"Медыязона" высветліла, што ў сацсетках ён падпісаны як Жэня Шум. Ён саліст гурта "Мінімум Дыстанцыі".
На відэа хлопец кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах. Пасля выбараў кампанія, дзе ён працаваў, рэлакавала яго ва Украіну. Пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі хлопец пераехаў у Польшчу, дзе прабыў да заканчэння рабочай візы. Падоўжыць візу яму адмовіліся, таму ён вярнуўся ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.