Пасля вяртання з Польшчы жыхару Бабруйска прысудзілі 7 гадоў калоніі

Магілёўская калонія 

Магілёўская калонія  / @viasna96

Жыхару Бабруйска прысудзілі 7 гадоў калоніі пасля вяртання з Польшчы. Максіма Хвашчынскага прызналі вінаватым у стварэнні "экстрэмісцкага фарміравання" і паклёпе на Лукашэнку, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Максім вярнуўся з Польшчы сёлета 25 лютага. На наступны дзень яго затрымалі. Спачатку ён атрымаў адміністрацыйны арышт за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў", пасля на яго распачалі крымінальную справу.

Следства палічыла, што ён датычны да стварэння "экстрэмісцкага фармавання" — двух тг-чатаў — "Бабруйск 375" і "Бобр 97%". 

Максім знаходзіцца ў магілёўскай калоніі агульнага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі