Пасля забароны чорнага колеру ў Туркменістане ўводзяць абавязковы зялёны

Пасля забароны чорнага колеру ў Туркменістане ўводзяць абавязковы зялёны

У Туркменістане бюджэтнікаў працягваюць прыводзіць "пад адзін грэбень". Як паведамляла Еўрарадыё, мужчынам, якія працуюць у дзяржаўных установах і прадпрыемствах, забаранілі фарбаваць валасы ў чорны колер. Гэта звязваюць з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, які з'явіўся ў новым іміджы з сівымі валасамі. Пасля ўлады ўзяліся за настаўнікаў. Яны павінны насіць аднолькавыя цюбецейкі, а настаўніцы — нацыянальныя сукенкі. Апошняе новаўвядзенне — настаўнікі павінны карыстацца аднолькавымі ручкамі і блакнотамі. Яны мусяць быць толькі зялёныя, мець арнамент туркменскага дывана. Дарэчы, згаданыя ручкі — дарагія, іх прывозяць з замежжа, паведамляе azathabar.com.

Навошта настаўнікам блакноты? Яны мусяць рабіць запісы падчас розных афіцыйных сходаў, запісваючы словы начальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі