Пасол Германіі: Лукашэнка сам вырашыць, ці ехаць яму на саміт у Брусэль
Напрыканцы лістапада ў Брусэлі пройдзе саміт "Усходняга партнёрства", запрашэнне на які атрымаў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Насуперак скептыкам пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар мяркуе, што фармат "Усходняга Партнёрства" абсалютна не састарэў. На саміце ўдзельнікі гэтай ініцыятывы вызначаюць, у якой сітуацыі яны знаходзяцца на дадзены момант.
Што датычыць удзелу Беларусі ў саміце і яе прадстаўніцтва, дыпламат лічыць, што гэта — справа самой Беларусі:
Дэтмар: "Прэзідэнт Лукашэнка запрошаны. Ехаць ці не ехаць туды, вырашае ён сам... Але калі ёсць магчымасць абмеркаваць праблемы на самым высокім узроўні, гэта заўжды добра".