Пасол Расіі: Рознагалоссі па цэнах на нафту — гэта спрэчка прадаўца і пакупніка

Дзмітрый Мезенцев / gazeta.ru
Дзмітрый Мезенцев / gazeta.ru

Дзмітрый Мезенцеў падзяліўся сваімі меркаваннямі з нагоды нядаўняй сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі, у тым ліку датычна нафтавых паставак і спрэчак паміж дзвюма краінамі, паведамляе ТАСС.

Мезенцеў заўважыў, што "рознагалоссі па цэнах на нафту — гэта спрэчка прадаўца і пакупніка". І дадаў: "Гэта не павінна закранаць галоўнага — тыя якія склаліся (паміж краінамі. — Еўрарадыё) маштабныя і глыбокія адносіны, якімі мы ўсе асабліва шануем".

Амбасадар Расіі таксама заўважыў, што падчас перамоў быў улічаны запыт з боку Беларусі наконт умоў паставак нафты "малымі" кампаніямі: "Для іх, такім чынам, вызначаны асаблівыя ўмовы".

Дыпламат дадаў, што "якія-небудзь дадатковыя прэферэнцыі за кошт расійскага бюджэту на карысць гаспадарчых суб'ектаў, камерцыйных структур, якія працуюць на тэрыторыі брацкай Беларусі, наўрад ці магчымыя".

Мезенцеў растлумачыў, што камерцыйныя прадпрыемствы павінны самастойна дамаўляцца з партнёрамі наконт умоў, якія былі б прымальныя для кожнага з бакоў.

"Заклікаць дзяржава ў якасці пасярэдніка, мяркую, дапушчальна толькі ў крайніх выпадках. Тым не менш, расійскі бок не стаіць у баку ад дыялогу, а імкнецца ў магчымым фармаце дапамагчы камерцыйным партнёрам дасягнуць згоды".

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у сераду сустрэўся з расійскім калегам — Міхаілам Мішусціным ў Маскве. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Па выніках сустрэчы Румас паведаміў, што Беларусь перадала Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты ў рэспубліку.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі