Пасол Украіны Ігар Кізім у жывым эфіры Еўрарадыё (відэа)
Афіцыйны Мінск не прызнае Крым расійскім, прыкладае шмат дыпламатычных намаганняў для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны і імкнецца пашырыць эканамічныя сувязі з паўднёвым суседам. Але ці ёсць паміж нашымі краінамі ўзаемны давер? Як еўрапейскі выбар Украіны уплывае на стасункі паміж нашымі краінамі? Як у Кіеве ставяцца да таго, што грамадзян Украіны затрымліваюць беларускія міліцыянеры на патрабаванне расійскіх калег? Як вайна на Данбасе ўплывае на гандаль паміж нашымі краінамі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.