Пастэрнак: розныя, але разам — Беларусь для ўсіх, гэта мая нацыянальная ідэя

Пастэрнак: розныя, але разам — Беларусь для ўсіх, гэта мая нацыянальная ідэя

1 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца Яўгенія Пастэрнак.


Беларусы прачнуліся, і рана ці позна, але яны абавязкова дамогуцца змен. Вось толькі “пункта перамогі” не будзе — нас чакае “шматсезонны серыял”, перакананая Яўгенія Пастэрнак. Бо потым нас чакае “новы сезон” — сумленныя выбары. Потым будуць “сезоны”, падчас якіх нам давядзецца шмат што змяніць у эканоміцы, адукацыі і шмат яшчэ ў якіх галінах.


Пра тое, як пазбегнуць нараджэння новага “дракона-дыктатара”, чаму важна назваць пайменна ахвяр і катаў Курапатаў, якое значэнне для новай Беларусі мае захаванне нацыянальных адметнасцяў беларусаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгеніяй Пастэрнак.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі