Пасяджэнне па справе расіянаў Гапонава і Брэўса перанеслі на 10 сакавіка
Суддзя абвясціла перапынак для азнаямлення з пакетам дакументаў па пацярпелых міліцыянтах, якія прадставіў пракурор.
Пасяджэнне па справе расіянаў Івана Гапонава і Арцёма Брэўса зноў перанеслі. Гэтым разам на 10 сакавіка. Суддзя абвясціла перапынак для азнаямлення з пакетам дакументаў па пацярпелых міліцыянтах, якія прадставіў пракурор.
Дзяржаўны абвінаваўца распавёў пра 15 пацярпелых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і перадаў суддзі пакет дакументаў па кожным (копія пратакола допыту, копія медэкспертызы), яго хадайніцтва аб прызнанні іх пацярпелымі задаволена і далучана да справы. Згодна з абвінавачаннем, Гапонаў і Брэўс аказвалі ўзброенае супраціўленне, білі міліцыянераў і імкнуліся патрапіць у Дом Урада.
Адзін з праваахоўнікаў атрымаў страсенне мазгоў, яшчэ аднаму разбілі вусны. У прамове пракурора прагучалі прозвішчы 6 супрацоўнікаў міліцыі. Абвінавачванні, якія пракурор прад'яўляе Гапонаву і Брэўсу, не змяніліся. Гэта па-ранейшаму ўдзел у масавых беспарадках (арт. 293 ч. 2).