Патэнцыйных кандыдатаў у Віцебску выклікаюць у міліцыю за спевы на пікеце

Патэнцыйных кандыдатаў у Віцебску выклікаюць у міліцыю за спевы на пікеце

У Віцебску ў Кастрычніцкі РАУС выклікаюць Таццяну Севярынец, Алену Шабуню і Георгія Станкевіча. Міліцыянты хочуць атрымаць ад іх тлумачэнні наконт супольнага пікета па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты, што адбыўся 27 ліпеня.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", актывісты на пікеце спявалі песні пад гітару каля Летняга амфітэатра. У прыватнасці, яны выканалі гімн “Магутны Божа”. Акрамя таго, зборшчыкі подпісаў віншавалі мінакоў з чарговымі ўгодкамі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі:

Актывісты лічаць, што не парушылі парадак: у выбарчым заканадаўстве няма аніякіх заўваг пра тое, што можна, а чаго нельга рабіць на пікетах па зборы подпісаў. Выклік у міліцыю яны расцэньваюць як маральны ціск.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі