Патрыятычнае выхаванне гімнам і формай: што атрымаем — эфір з Янчуком

Патрыятычнае выхаванне гімнам і формай: што атрымаем — эфір з Янчуком

У недахопе ідэалагічнай і прапагандысцкай працы, “патрыятычнага” выхавання бачаць адэпты лукашэнкаўскага рэжыму на чале з ім самім прычыны падзеяў 2020 года. І таму цяпер вырашана ўсімі магчымымі сродкамі выпраўляць “хібы”: у школах дзяцей актыўна апрацоўваюць “патрыятызмам” праз абавязковае нашэнне школьнай формы і сумеснае праслухоўванне дзяржаўнага гімна, прапаганда няспынна ачарняе прыхільнікаў дэмакратычных змен, Захад і… падбухторвае беларусаў да вайны з Украінай.


Ці атрымаецца ў школ зрабіць з дзяцей “лукашыстаў-патрыётаў”? Як супрацьстаяць прапагандзе вайны? Што прымушае беларусаў сварыцца паміж сабой і чым гэта пагражае? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі