Паводка ў Вялікабрытаніі, узровень вады ў Тэмзе — рэкордны (відэа)
Прычына стыхіі — працяглыя дажджы.
На поўдні Вялікабрытаніі загінуў 7-гадовы хлопчык, паведамляе тэлеканал Euronews. Найбольш сур'ёзная сітуацыя склалася ў графствах Урэйсбэры і Беркшыр, дзе з-за паводкі эвакуявалі жыхароў дзясяткаў дамоў. А ў графстве Сомэрсэт некалькі раёнаў затопленыя ўжо два месяцы.
У брытанскай сталіцы падтапленняў пакуль няма. Аднак узровень Тэмзы ўжо дасягнуў рэкорднага ўзроўню і сіноптыкі прагназуюць новыя дажджы.
Як інфармуе РІА "Новости", у панядзелак жыхары некаторых гарадоў, якія пацярпелі ад паводкі, запатрабавалі ад прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана адправіць у адстаўку кіраўнікоў экстранных службаў, якія працуюць, на іх думку, неэфектыўна.
Фота — Reuters