Паводле ацэнак ЕС, у Беларусі застаецца каля 15 тысяч мігрантаў

У лагістычным цэнтры на мяжы з Польшчай застаецца каля дзвюх тысяч мігрантаў / БЕЛТА​
У лагістычным цэнтры на мяжы з Польшчай застаецца каля дзвюх тысяч мігрантаў / БЕЛТА​

У Беларусі застаецца да 15 тысяч мігрантаў, з іх каля 2 тысяч знаходзяцца непасрэдна на мяжы. Такія дадзеныя прагучалі напярэдадні ў Еўрапарламенце. Іх прыводзіць Deutsche Welle. У Еўрапарламенце ў аўторак адбыліся дэбаты, прысвечаныя сітуацыі на мяжы Беларусі з краінамі ЕС.

"Гэтым людзям прадаюць хлусню, фантазію, ілюзію хуткага пералёту праз Стамбул ці Дубай, праз Мінск у Германію ці Цэнтральную Еўропу. Але гэта не так проста. Яны купляюць білет не ў Еўропу, а ў заледзянелыя лясы", — заявіў у Еўрапарламенце адзін з намеснікаў старшыні Еўракамісіі Маргарыціс Схінас.

Паводле яго слоў, "гэта не міграцыйны крызіс. Гэта вялікая пагроза бяспецы" для ўсёй Еўропы.

Еўрапейскія палітыкі сыходзяцца на думцы, што ў крызісе вінаваты рэжым Лукашэнкі. У выніку дэпутаты і правых, і цэнтрысцкіх, і левых партый, якія ўдзельнічалі ў дэбатах, выказаліся за ўзмацненне санкцый супраць Беларусі.

Акрамя таго, кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, якая таксама ўчора выступала ў Еўрапарламенце, заявіла, што ЕС вылучыць 3,5 мільёна еўра на рэпатрыяцыю мігрантаў дадому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі