Павышэнне ўзроўню радыяцыі каля ЧАЭС магло адбыцца праз падняты пыл

Чарнобыльская АЭС / Еўрарадыё​
Чарнобыльская АЭС / Еўрарадыё​

Павышэнне гама-выпраменьвання ў зоне адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС магло адбыцца праз падняты пыл. Так пракаментавалі сітуацыю ў Дзяржаўнай інспекцыі ядзернага рэгулявання Украіны.

Раніцай у пятніцу з'явілася інфармацыя аб перавышэнні кантрольных узроўняў дозы гама-выпраменьвання ў зоне адчужэння. Напярэдадні на тэрыторыю ЧАЭС заехала расійская вайсковая тэхніка.

"Спецыялісты Экацэнтра звязваюць гэта (перавышэнне ўзроўняў выпраменьвання) з парушэннем верхняга пласта глебы ад руху вялікай колькасці цяжкай вайсковай тэхнікі праз зону адчужэння і павелічэннем забруджвання паветра", — гаворыцца ў заяве ўстановы.

Там таксама падкрэслілі, што стан чарнобыльскіх атамных аб'ектаў нязменны.

Фізік Андрэй Ажароўскі раней меркаваў, што павышэнне гама-выпраменьвання можа быць звязанае з пашкоджаннем якой-небудзь сістэмы бяспекі альбо з тым, што персанал ЧАЭС пасля прыходу вайскоўцаў пакінуў працоўныя месцы, і якая-небудзь сістэма бяспекі перастала працаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі