Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Сяргея Ціханоўскага

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка працягвае "зачыстку" / t.me/minjust_by/
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка працягвае "зачыстку" / t.me/minjust_by/

Міністэрства юстыцыі Беларусі паведаміла, што "кваліфікацыйная камісія" не атэставала чатырох адвакатаў. Сцвярджаецца, што Інэса Аленская і Дзяніс Шарстнёў не могуць выконваць абавязкі абаронцаў "з прычыны недастатковай кваліфікацыі". Такое рашэнне прынятае і ў дачыненні да адваката Таццяны Кавалевіч. Адваката Сяргея Вапручкова з Віцебшчыны камісія пазбавіла ліцэнзіі за "здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру".

На днях стала вядома аб затрыманні некалькіх адвакатаў, у тым ліку Інэсы Аленскай. Яна была абаронцай палітзняволеных Сяргея Ціханоўскага, Насты Лойкі, Рыгора Кастусёва. Дзе зараз знаходзіцца Аленская, невядома. Яе збіраліся судзіць па адміністрацыйнай справе.

Ціск на адвакатаў у Беларусі пачаўся пасля выбараў 2020-га. Некалькі дзясяткаў чалавек пазбаўлены ліцэнзій па надуманых парушэннях ці "недастатковай кваліфікацыі". Некаторыя адвакаты апынуліся за кратамі. Напрыклад, Віталь Брагінец, які быў асуджаны на 8 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі