Паўсотні беларускіх адвакатаў пазбавіліся ліцэнзій з 2020 года

Паўсотні беларускіх адвакатаў пазбавіліся ліцэнзій з 2020 года

У 2020-2021 гадах каля 50 беларускіх адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій. Такую лічбу міністр юстыцыі Сяргей Хаменка назваў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". 

Нагадаем, што часцей за ўсё пазбаўлялі ліцэнзій адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах або выказваліся наконт сітуацыі ў краіне.

Кіраўнік Мінюста заявіў, што іх пазбавілі ліцэнзіі "не за ўдзел, а за парушэнне адміністрацыйнага або крымінальнага заканадаўства". І кваліфікацыйная камісія, маўляў, дзейнічала ў адпаведнасці з законам. Па словах Хаменкі, чалавек, які ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу і аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі, не можа быць адвакатам. 

Міністр назваў умовы, пры якіх адвакаты могуць вярнуць сабе ліцэнзіі — павініцца і "выправіцца".

"Для гэтага неабходна праявіць сябе сапраўдным грамадзянінам грамадства, зразумець, якія праблемы, і ліквідаваць тыя, якія былі. А далей — усё ў адпаведнасці з законам па адвакатуры. Ёсць шлях, па якім можна вярнуцца назад", — патлумачыў Хаменка.

Дарэчы, напярэдадні кваліфікацыйная камісія Мінюста не атэставала яшчэ адну адвакатку, якая абараняе палітычных фігурантаў, — Марыю Колесаву-Гудзіліну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі