Пажар у калектары на Нямізе пакінуў частку мінчукоў без інтэрнэту і TV
У абанентаў "Космас-ТБ", "Белтэлекама" і "Атлант-Тэлекама" ўзніклі праблемы з доступам у інтэрнэт і лічбавым тэлебачаннем.
Пад вечар 9 снежня ў калектары на Нямізе загарэлася праводка. Пра гэта парталу tut.by паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. Па словах відавочцаў, да месца здарэння прыбылі некалькіНямігі машынаў ратавальнікаў і аварыйныя брыгады.
Узгаранне закранула працу інтэрнэт-правайдараў. Ёсць звесткі аб праблемах з доступам у інтэрнэт і да лічбавага тэлебачання ў абанентаў "Космас-ТБ", "Белтэлекама" і "Атлант-Тэлекама".
Паведамляецца, што трафік часткі абанентаў ByFly запушчаны па рэзервоваму каналу. Кампанія "Космас-ТБ" паведамляе, што доступ часова адсутнічае ў раёне вуліц Магілёўскай, Варанянскага, Жукоўскага, Маякоўскага, а таксама ў мікрараёнах Дружба, Малінаўка, Паўднёвы Захад, Чыжоўка, Захад, Кунцаўшчына і Сухарава.
Фота з сацыяльных сетак