Пазняк: Маскоўская палітмафія палохае Лукашэнку

Пазняк: Маскоўская палітмафія палохае Лукашэнку

Беларускі палітэмігрант Зянон Пазняк пракаментаваў з'яўленне фільма DW са сведчаннямі Юрыя Гараўскага пра палітычныя забойствы ў нашай краіне ў 1999-м. Гараўскі назваў сябе былым байцом спецатрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі і "эскадрона смерці". Ён распавёў пра абставіны выкрадання і забойства апазіцыйных дзеячоў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага.

Пазняк лічыць, што ідзе "інтэграцыйная вайна па захопе Беларусі", і Масква выкарыстоўвае з мэтай шантажу "прапагандысцкі відэаматэрыял". "Маскоўская палітмафія такім чынам палохае сваё "дзецішча" Лукашэнку, каб здаваўся, а то, маўляў, усё раскажам пра цябе грамадству і міжнароднай супольнасці — страціш уладу...", — піша палітык.

Як лічыць Зянон Пазняк, па гэтай схеме сёлета быў зроблены фільм "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы", які на YouTube набраў каля 2 млн праглядаў. Цяпер жа "Масква як быццам збіраецца іграць "на банк", таму і з'явіўся фільм DW. Пазняк бачыць і тут расійскі след. Больш таго, ён не выключае, што расіяне маглі пераправіць на Захад і іншых "сведак", "каб задзейнічаць у справе Еўрасаюз (а Масква — збоку)".

Лідар КХП-БНФ звяртае ўвагу на тое, што "у цяперашнім укідзе няма нічога новага..., але шум зроблены, Масква пацірае ручкі, гуляючы лёсам забітых людзей". Пазняк не выключае, што ў расіян могуць быць і іншыя кампраматы, скіраваныя на беларускага кіраўніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі