Пенсіянер загінуў пры распілоўцы дроў у Ваўкавыскім раёне
На месцы здарэння
Няшчасным выпадкам скончылася распілоўка дроў у двары аднаго з дамоў у Ваўкавыскім раёне. Два пенсіянеры пілавалі дровы цыркулярнай пілой. Інструмент яны падключылі да трактара.
У працэсе адзін з мужчын абапёрся на бервяно і ўпаў. Піла ў гэты час працягвала працаваць — яго вопратку пачало намотваць на вал. Напарнік пабег да трактара, каб адключыць інструмент. Але было позна — мужчына, які ўпаў, атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Падрабязнасці расказалі ў Следчым камітэце. Пачатая праверка. Загінуламу было 64 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.