Перад гульнёй з кіпрскім "Апалонам" брэсцкае "Дынама" пасвянціла браму (фота)
Праваслаўны святар пасвянціў браму і мячыкі футбольнага клуба "Дынама-Брэст" перад гульнёй з кіпрскім "Апалонам". Адпаведны фатаздымак размясціў у Твітары карыстальнік Andre le Boshèl.
"Апалон" рыхтуйся. У "Дынама-Брэст" ёсць 12-ы гулец на полі", — напісаў ён.
Гульня 3-га раўнду кваліфікацыі Лігі Еўропы адбудзецца сёння ў Брэсце. Гэта другая сустрэча брэсцкага "Дынама" і "Апалона". У першым матчы дынамаўцы ў гацях прайгралі з лікам 0:4.
Ці дапаможа дынамаўцам святая вада, праверым сёння ўвечары.
Апполон, готовься. У Динамо Брест есть 12 игрок на поле pic.twitter.com/FBzXUDl7jz
— Andre le Boshèl (@AndrewBoshel) August 16, 2018