Пераход Медзінінкай — Каменны Лог на літоўска-беларускай мяжы блакавалі кубінцы
Яны стаялі і сядзелі на праезнай частцы ў пункце пропуску
Пераход Медзінінкай — Каменны Лог на літоўска-беларускай мяжы блакавалі кубінцы. Літва адмовіла ім у прадастаўленні прытулку, а ў Беларусь яны вяртацца не захацелі, паведамляе lrt.lt. Раней з'явілася інфармацыя пра нібыта спробу прарыву мігрантаў з РБ у Літву, з-за чаго пункт пропуску не працаваў каля трох гадзін. Насамрэч усё было інакш.
Кубінцы прыбылі ў Літву праз той жа Медзінінкай — Каменны Лог тры тыдні таму. Іх сем чалавек: трое мужчын, дзве жанчыны і дзве дзяўчынкі-падлеткі. Дэпартамент міграцыі разгледзеў хадайніцтвы аб прадастаўленні прытулку, "ацаніў усе абставіны, пагрозы" і вырашыў, што падстаў прадастаўляць ім прытулак няма. Юрыдычны статус кубінцаў быў "не дапушчаны ў Літву". 16 траўня падчас працэдуры вяртання замежнікі адмовіліся пакідаць Літву. Яны стаялі і сядзелі на праезнай частцы ў пункце пропуску. Літоўскія памежнікі спынілі рух транспарту да таго часу, пакуль кубінцы не вернуцца ў Беларусь. У выніку грамадзян Кубы вярнулі ў цэнтр рэгістрацыі замежнікаў на літоўскай тэрыторыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.