Пераходны кабінет: ці ёсць чым пахваліцца — стрым з Латушкам
Роўна месяц таму, 9 жніўня 2022 года, падчас Канферэнцыі “Новая Беларусь” Святлана Ціханоўская абвясціла пра стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета. І назвала імёны чатырох чалавек, якія ўвайшлі ў склад гэтай структуры: Павел Латушка, Валерый Сахашчык, Аляксандр Азараў і Валерый Кавалеўскі. На тое, каб праявіць сябе, першаму складу Кабінета далі 6 месяцаў. Але за месяц існавання Кабінет праявіў сябе толькі адзін раз — апублікаваўшы Пастанову №1 “Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі”.
Чым займаліся сябры Пераходнага кабінета і ці ёсць рэальныя вынікі іх дзейнасці? Што змяніла з’яўленне Пераходнага кабінета ў дзейнасці дэмакратычных сіл? Ці варта следам займацца стварэннем іншых дзяржаўных структур і інстытуцый? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і прадстаўнік па транзіце ўлады, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.