Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 4800 рублёў
Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 4800 рублёў (150 базавых велічыняў), паведамляюць праваабаронцы.
Жанчыну затрымалі 27 лютага ў мінскім раёне Серабранка каля школы №134. У гэты дзень улады Беларусі ладзілі рэферэндум па Канстытуцыі, а апазіцыя заклікала выйсці на антываенную акцыю.
У Ленінскім РУУС на Калацкую склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). 1 сакавіка суддзя Таццяна Шоцік вынесла прысуд Калацкай.
Раней вядомая перакладчыца была асуджаная на два гады "хатняй хіміі" за тое, што падчас адной з акцый пратэсту ўдарыла дзяржаўнага прапагандыста Рыгора Азаронка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.