Перамоваў па Украіне 26 снежня ў Мінску не будзе
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Перамоваў трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне ў пятніцу ў Мінску не будзе. Пра гэта перадае interfax.by са словаў начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка.
Нагадаем, што папярэдні раўнд перамоваў адбыўся 24 снежня. Пасяджэнне доўжылася больш за пяць гадзінаў. Пра яго вынікі ўдзельнікі абяцалі паведаміць пазней.