Перамовы пра вызваленне Пачобута Варшава вядзе напрасткі з Мінскам

Анджэй Пачобут на судзе

Анджэй Пачобут на судзе

Падчас нядаўняга маштабнага абмену зняволенымі Польшча дзейнічала ў адпаведнасці з запытам уладаў ЗША. Але перамовы пра вызваленне беларускага палітвязня Анджэя Пачобута вядуцца наўпрост з рэжвмам Лукашэнкі. Пра гэта ў эфіры Polsat News расказаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна, піша Wpolityce.pl.

"Мы ўлічылі і падтрымалі просьбу адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і дзейнічалі ў адпаведнасці з ёй", — патлумачыў дыпламат умовы нядаўняга абмену.

А вызваленне беларускіх палітвязняў, у тым ліку этнічнага паляка Анджэя Пачобута, паводле Шэйны, "абмяркоўваецца крыху інакш — непасрэдна з Беларуссю".

Перамовы пра нядаўні абмен зняволенымі ён  ахарактарызаваў як амерыканска-расійскія, "і дзесьці там была задзейнічаная Беларусь". Дыпламат дадаў, што міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падымае пытанне пра палітвязняў на кожным пасяджэнні кіраўніцтва свайго ведамства.

Як расказвала Еўрарадыё, рэжым Лукашэнкі прапаноўваў Польшчы абмяняць Анджэя Пачобута на Паўла Латушку — экс-міністра, а цяпер аднаго з лідараў беларускай палітычнай эміграцыі. Гэта стала вядома са словаў былога міністра унутраных спраў Польшчы Марыюша Каміньскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі