Ператрус у прадпрымальніка, якога арыштоўвалі за майку з гербом Рэчыцы
Міліцыянты прыйшлі дадому да рэчыцкага прадпрымальніка Дзяніса Шылянка з пастановай аб ператрусе. Усё адбываецца ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 289 (Акт тэрарызму), паведамляюць праваабаронцы "Вясны"
У траўні Шылянок быў асуджаны на 25 сутак арышту за тое, што хадзіў у майцы з афіцыйным гербом Рэчыцы — "Пагоняй". Раней мужчына яшчэ двойчы трапляў за краты за ўдзел у акцыях пратэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.