Першую у Беларусі крымінальную справу за жарт у Twitter перадалі ў суд
Першую у Беларусі крымінальную справу за жарт у Twitter перадалі ў суд. Пра гэта паведамляе служба інфармацыі пракуратуры горада Мінска.
26-гадовую настаўніцу музыкі з Мінска абвінавачваюць па артыкуле 370 КК — "здзек над дзяржаўнымі сімваламі". Так сілавікі ўспрынялі твіт дзяўчыны, у якім яна перарабіла дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Па словах міліцыі, тэкст у выніку атрымаў "экстрэмісцкую скіраванасць". У красавіку настаўніцу знайшлі і затрымалі, была распачата крымінальная справа.
Пракуратура лічыць, што абвінавачаная "размясціла "новы" тэкст у створаным ёй чат-канале ў сацсетцы, каб прадэманстраваць іншым грамадзянам вынік свайго абразлівага і блюзнерскага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў".
Да жанчыны выкарысталі меру стрымання ў выглядзе "асабістага паручыцельства". Яе не змянілі.
Настаўніцы пагражае да 1 года абмежавання волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.