Першы віцэ-прэм'ер заявіў Лукашэнку пра патрэбу пасярэднікаў у дзяржзакупках

Першы віцэ-прэм'ер заявіў Лукашэнку пра патрэбу пасярэднікаў у дзяржзакупках

Поўная забарона на ўдзел пасярэднікаў у дзяржаўных закупках немэтазгодная. Пра гэта першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой заявіў на нарадзе кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Савета міністраў.

"Зацікаўленымі органамі, у тым ліку сілавымі, адзначана, што поўнае ўвядзенне забароны на ўдзел пасярэднікаў у закупках немэтазгодна, бо ў многіх выпадках ён неабходны і дазваляе вытворцу зэканоміць на збытавых і транспартных выдатках, звязаных з прасоўваннем сваіх тавараў", — цытуе словы Крутога інфармагенцтва БЕЛТА.

Чыноўнік адзначыў, што ў беларускай эканоміцы на працягу ўсёй суверэннай гісторыі ідзе барацьба з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам. У гэтым сэнсе наша краіна не ўнікальная: з такой праблемай сутыкаюцца ва ўсіх краінах свету. Раней такая карупцыя выяўлялася ў Беларусі ў пастаўках беларускай прадукцыі на знешнія экспартныя рынкі. 

У апошнія гады сілавікі канстатуюць, што карупцыя выяўляецца ўжо ў закупках ўнутры краіны за кошт уласных і бюджэтных сродкаў, у першую чаргу ў дзяржаўных арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі