Першы з беларускіх тэатраў завяршыў сезон у сувязі з каранавірусам

Першы з беларускіх тэатраў завяршыў сезон у сувязі з каранавірусам

Магілёўскі абласны тэатр драмы абвясціў пра завяршэнне сезона ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Адпаведная абвестка з'явілася ў тэатральным акаўнце ў Фэйсбуку. 

"У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй (пагрозай распаўсюду каранавіруса) і рэзкім зніжэннем наведвальнасці спектакляў кіраўніцтва Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра прыняло рашэнне пра адмену ўсіх бліжэйшых спектакляў і датэрміновае завяршэнне бягучага тэатральнага сезона з сыходам калектыву ў працоўны адпачынак", — гаворыцца ў паведамленні.

Тэатр адмяніў усе спектаклі на красавік, у тым ліку гастрольныя: напрыканцы месяца ў Магілёве мусілі прайсці два спектаклі мінскіх тэатраў. 

Магілёўскі тэатр драмы абяцае даваць на сайце і ў сацсетках спасылкі на анлайн-трансляцыі спектакляў з відэаархіва тэатра.

Такім чынам, магілёўцы сталі першым тэатрам у Беларусі, які адмяніў паказы ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі