Піневіч заявіў, што сфера аховы здароўя гатовая да трэцяй хвалі COVID-19
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што сфера аховы здароўя Беларусі гатовая да трэцяй хвалі COVID-19. У чацвер ён наведаў Калінкавічы, быў у цэнтральнай раённай бальніцы. Там якраз адкрыўся кабінет камп'ютарнай тамаграфіі.
Піневіч падкрэсліў важнасць прафілактыкі: захавання сацыяльнага дыстанцыявання, апрацоўкі рук і масачнага рэжыму. Паводле яго слоў, гэта трэба рабіць не толькі ў бальніцах ці паліклінніках, але і ў грамадскім транспарце, гандлёвых цэнтрах, крамах.
Піневіч лічыць, што ў 2022 годзе эпідэміялагічная небяспека каранавіруснай інфекцыі будзе мінімізаваная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.