План па збыце калію ў Афрыку? Беларусь пабудуе "сакрэтны" завод у Кеніі
!["Кашалёк" Лукашэнкі Зінгман, сакратар кабінета міністраў па гандлі Кеніі Мозэс Курыя і кіраўнік БКК Аляксей Скрага / twitter.com/HonMoses_Kuria](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_123.jpg.webp?itok=C8xEnGrH)
"Кашалёк" Лукашэнкі Зінгман, сакратар кабінета міністраў па гандлі Кеніі Мозэс Курыя і кіраўнік БКК Аляксей Скрага / twitter.com/HonMoses_Kuria
Беларуская калійная кампанія (БКК) пабудуе ў Кеніі завод па вытворчасці ўгнаенняў. Праект каштуе 39 млрд кенійскіх шылінгаў (каля $277 млн). Пра гэта сакратар кабінета міністраў па гандлі Кеніі Мозэс Курыя і генеральны дырэктар БКК Аляксей Скрага дамовіліся 6 чэрвеня.
— Беларуская калійная кампанія ўзяла на сябе абавязак стварыць першае ў гісторыі афрыканскае прадпрыемства для вытворчасці ўгнаенняў у асаблівай эканамічнай зоне Донга Кунд, — піша Курыя.
Беларускія дзяржСМІ чамусьці не сталі згадваць пра гэта, хоць візіт кенійскай дэлегацыі ў Беларусь асвятлялі.
Еўрарадыё даведалася падрабязнасці ўгоды і пры чым тут набліжаны да Лукашэнкі бізнесмен, чые справы ў Афрыцы звязаныя з карупцыяй і нават смерцю.
Што атрымаюць БКК і Кенія?
У Кеніі з'явіцца свой завод, пабудаваны за грошы БКК. Наўзамен БКК, здаецца, хоча пашырыць сваю прысутнасць у Афрыцы.
— Мы таксама дамовіліся вывучыць магчымасць стварэння гандлёвых кампаній у кожнай краіне ў рамках Афрыканскай кантынентальнай зоны свабоднага гандлю (AfCFTA) для пашырэння афрыканскіх рынкаў і падтрымкі патрэбаў сельскагаспадарчага сектара, якія растуць, — піша Курыя.
У AfCFTA уваходзяць большасць краін Афрыканскага кантынента.
![План по сбыту калия в Африку? Беларусь построит "секретный" завод в Кении](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1_68.png.webp?itok=OkOjaDLZ)
— Беларуская калійная кампанія забяспечвае 50% патрэбаў Кеніі ў калійных угнаеннях, і яе ўладкаванне ў Кеніі будзе мець вялікі ўклад не толькі ў Кеніі, але і ў Афрыцы, — працягвае Курыя.
Людзі, звязаныя са зброяй: каго выправілі дамаўляцца?
Прасоўваюць беларускі калій у Афрыцы людзі няпростыя. Гэта кіраўнік БКК Аляксей Скрага. Да сакавіка 2022 года ён узначальваў прадпрыемства "Белспецзнештэхніка". Яно займаецца распрацоўкай, вытворчасцю, мадэрнізацыяй і экспартам узбраенняў і ваеннай тэхнікі.
Верагодна, Скрага някепска ведае Афрыку, бо Беларусь актыўна пастаўляла туды зброю. Пра гэта казаў у 2019 годзе Раман Галоўчанка, тагачасны старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.
Раптам на сустрэчы па калію з'явіўся Аляксандр Зінгман.
![План по сбыту калия в Африку? Беларусь построит "секретный" завод в Кении](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1_221.jpg.webp?itok=mZQTNghe)
Афіцыйна ён займаецца пастаўкамі беларускай сельгастэхнікі ў Афрыку. Аднак сельгастэхніка — дробязі ў параўнанні з рэальнай дзейнасцю Зінгмана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.