Пляцоўку былога Чэрвеньскага рынка ў верасні выставяць на аўкцыён

Пляцоўку былога Чэрвеньскага рынка ў верасні выставяць на аўкцыён

Улады Мінска скасавалі ўсе адносіны з інвестарам, які планаваў забудаваць пляцоўку былога Чэрвеньскага рынка У верасні гэтую пляцоўку выставяць на аўкцыён, паведаміў галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.

Па словах галоўнага архітэктара, на аўкцыёне будуць прапісаныя ўсе параметры забудовы гэтай пляцоўкі — напрыклад, вышыня забудовы і функцыі.

На месцы Чэрвеньскага рынка іранская кампанія "Дзідас" абяцала яшчэ ў 2015 годзе пабудаваць шматфункцыянальны комплекс. Аднак будаўнічыя работы на аб'екце нават не пачыналіся.

Таксама Лучыновіч паведаміў пра лёс іншых пустых тэрыторый у сталіцы. Напрыклад, на месцы былога тралейбуснага парка каля плошчы Перамогі плануецца новая забудова. Распрацоўка яе дэтальнага плана ўжо завершаная. Па словах галоўнага архітэктара, у гэтым раёне плануецца ўзвесці невысокія будынкі, але забудаваць даволі шчыльна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі