Полк Каліноўскага паказаў новую групу сваіх навабранцаў
Навабранцы палка Каліноўскага
Полк Каліноўскага паказаў новую групу сваіх навабранцаў — каля 20 чалавек. Яны прайшлі падрыхтоўку ў навучальным цэнтры, склалі прысягу і сталі байцамі падраздзялення. Сярод іх — блогер Ян Рудзік.
"Даў зарок. Цяпер ужо афіцыйна жаўнер Палка імя Кастуся Каліноўскага, — піша Рудзік. — ...Як перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы, калі не здольны перамагчы сябе? Я зрабіў крок наперад. І не шкадую".
Беларусы прыехалі ва Украіну з розных краін. Адзін з навабранцаў — былы афіцэр беларускай арміі, які ў апошнія гады жыў у Грузіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.