Польшча накіруе ў Літву, якая пакутуе ад мігрантаў, гуманітарную дапамогу

Польшча накіроўвае ў Літву гуманітарную дапамогу​ / gov.pl/web/dyplomacja
Польшча накіроўвае ў Літву гуманітарную дапамогу​ / gov.pl/web/dyplomacja

Польскія ўлады прынялі рашэнне накіраваць у Літву гуманітарную дапамогу, каб падтрымаць суседзяў, якія сутыкнуліся з праблемай мігрантаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы, апублікаванай на сайце ведамства.

Вядома, што матэрыяльная дапамога будзе складацца з прадметаў першай неабходнасці. У Літву накіруюць палаткі з абсталяваннем, электрагенератары, коўдры, паходныя ложкі, зэдлікі, паходныя сталы, абагравальнікі, пасцельныя прыналежнасці і іншыя карысныя рэчы.

Па дадзеных МЗС Польшчы, аналіз сітуацыі сведчыць аб тым, што крызіс з мігрантамі на літоўска-беларускай мяжы створаны "штучна і наўмысна". У Варшаве асуджаюць такі падыход , "які выкарыстоўвае складаную сацыяльную, эканамічную, а часам і палітычную сітуацыю ў краінах паходжання мігрантаў у мэтах бягучага палітычнага парадку дня".

Польша направит в Литву, которая страдает от мигрантов, гуманитарную помощь
З-за наплыву мігрантаў літоўскі ўлады вымушаныя былі абвясціць на тэрыторыі краіны надзвычайнае становішча / Reuters

Сёлета паток мігрантаў на літоўска-беларускай мяжы вырас у дзясяткі разоў. З пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі больш за 2 200 мігрантаў. Пры тым што за ўвесь мінулы год іх было спынена каля 80.

У Літве падазраюць, што да арганізацыі крызісу з мігрантамі датычныя беларускія ўлады. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова каментаваў гэтую сітуацыю — казаў пра тое, што Беларусь была бар'ерам на шляху пранікнення нелегальных мігрантаў у ЕС, але з-за санкцый можа і перастаць гэта рабіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі