Польшча пачынае пабудову "часовай загароды" на мяжы з Калінінградскай вобласцю
Марыюш Блашчак / twitter.com/mblaszczak
Польшча анансавала пабудову "часовай загароды" на мяжы з Калінінградскай вобласцю РФ. Тлумачыцца гэта неабходнымі мерамі бяспекі. Віцэ-прэм'ер, міністр абароны Марыюш Блашчак заявіў, што будаўніцтва пачнецца ўжо 2 лістапада. Раней Польшча пабудавала 5-метровы металічны плот на мяжы з Беларуссю, каб спыніць плынь мігрантаў з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, якія ішлі з РБ. Цяпер жа польскія ўлады не выключаюць, што мігранты могуць масава прарывацца з Калінінградскай вобласці, куды ёсць магчымасць прыляцець на самалёце.
На мяжы Польшчы і Калінінградскай вобласці з'явяцца тры шэрагі калючага дроту вышынёй 2,5 метра. Для абароны жывёл таксама будзе ўстаноўлены плот з польскага боку.
💬 Wicepremier @mblaszczak, szef @MON_GOV_PL: Zdecydowałem o podjęciu działań, które wzmocnią bezpieczeństwo na granicy z Obwodem Kaliningradzkim poprzez uszczelnienie tej granicy. Już dziś rozpoczną się prace związane z budową tymczasowej zapory.#wieszwięcej pic.twitter.com/DefLXhaNUN
— TOP TVP INFO (@TOPTVPINFO) November 2, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.