Прэм'ер-міністр Польшчы пабываў на мяжы з Беларуссю

Прэм'ер-міністр Польшчы пабываў на мяжы з Беларуссю

Польшча скончыла будаваць 5-метровы металічны плот на працягласці больш за 186 км мяжы з Беларуссю. З гэтай нагоды ў чацвер мяжу наведаў прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Будаўніцтва сцяны пачалося ў студзені 2022 года і стала следствам міграцыйнага крызісу, які штучна стварыў афіцыйны Мінск у 2021 годзе. Кошт праекта склаў 353 мільёны еўра.

Маравецкі адзначыў, што Польшча своечасова рэалізавала гэты праект, інакш давялося б цяпер трымаць шмат сіл каля мяжы з Беларуссю. "Дзякуючы празорлівай палітыцы сёння мы можам канцэнтравацца на тым, што з'яўляецца нашым і еўрапейскім найвышэйшым прыярытэтам — на дапамозе Украіне, якая змагаецца", — сказаў прэм'ер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі