У плоце на мяжы Польшчы і Беларусі зрабілі 24 брамы для праходу буйных жывёл

У плоце на мяжы Польшчы і Беларусі зрабілі 24 брамы для праходу буйных жывёл

Будаўнічыя працы на польска-беларускай мяжы, дзе з зімы ўзводзіцца металічны плот, ужо падыходзяць да завяршэння. Польскія памежнікі знялі відэа пра праходы ў плоце, якія прадугледжаны для буйных жывёл — 24 брамы. Для дробных жывёл зрабілі адтуліны. Такім чынам, не мусіць быць перашкод для іх натуральнай міграцыі (ці згадае пра гэта беларуская прапаганда, якая рэгулярна паведамляе пра загінулых на мяжы жывёл?).

Будаўніцтва 5-метровай сцяны пачалося ў студзені 2022 года і стала следствам міграцыйнага крызісу, які штучна стварыў афіцыйны Мінск у 2021 годзе. Кошт праекта склаў 353 мільёны еўра. Плот пабудуюць на працягласці 186 км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі