Польшча перанесла ўвядзенне 200-метровай буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

На польска-беларускай мяжы

На польска-беларускай мяжы / pap.pl

Польшча перанесла ўвядзенне 200-метровай буфернай зоны на мяжы з Беларуссю. Яна мусіла з'явіцца 4 чэрвеня. Аднак польскім уладам спатрэбілася "яшчэ крыху часу", каб "параіцца з мясцовымі ўладамі, нацыянальным паркам, грамадскімі арганізацыямі". На гэтыя кансультацыі трэба "некалькі дзён", сказаў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк. Паводле яго слоў, новаўвядзенне, якое прапанавалі сілавікі, павінна "максімальна ўлічваць інтарэсы мясцовага насельніцтва, мясцовых прадпрымальнікаў".

Пра тое, што Польшча вяртае 200-метровую буферную зону на мяжы з Беларуссю, стала вядома ў канцы траўня. Яна дзейнічала на польска-беларускай мяжы ў 2021-2022 гадах. Яе ўвялі ў момант абвастрэння міграцыйнага крызісу — доступ у такую зону староннім асобам забаронены.

Апошнім часам колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі імкліва расце. Да таго ж мігранты паводзяць сябе ў дачыненні да польскіх вайскоўцаў і памежнікаў агрэсіўна, сярод сілавікоў ёсць параненыя. Улады Польшчы не сумняюцца, што акцыі на мяжы спланаваныя. І не толькі ў Мінску. У абсалютнай большасці затрыманых мігрантаў — расійскія візы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі