У траўні пачасціліся спробы пранікнення нелегальных мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Больш за ўсё мігрантаў спынілі на польска-беларускай мяжы

Больш за ўсё мігрантаў спынілі на польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

У траўні службы суседніх з Беларуссю краін ЕС спынілі 7 694 спробы пранікнення нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Гэта на 21,6% больш, чым у красавіку (6.327), і на 63% больш, чым у траўні 2023 года (4.719), падлічыла агенцтва "Пазірк" пасля аналізу звестак памежных службаў гэтых краін.

Самае вялікае супрацьстаянне назіралася на беларуска-польскай мяжы. Польшча прадухіліла 7 117 спробаў незаконнага перасячэння мяжы (+30,3% да красавіка, +140,5% да траўня 2023 года), Латвія — 543 (-33,8%, -64,9%), Літва— 34 (-27,7%, -83,9%).
Усяго ж з пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 18 813 спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (+21,2% да аналагічнага леташняга перыяду).

Нагадаем, польскія ўлады на мінулым тыдні прынялі рашэнне аб аднаўленні на мяжы з Беларуссю 200-метровай буфернай зоны і накіравалі да мяжы дадатковыя сілы. Рашэнне было прынята пасля нападу на мяжы на польскага вайскоўца. Мігрант параніў салдата нажом, прывязаным да палкі. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск лічыць, што агрэсія мігрантаў з'яўляецца невыпадковай і нарастае. На ягоную думку, Варшава мае справу "з арганізаванай, вельмі эфектыўнай на многіх узроўнях аперацыяй прарыву польскай мяжы і спробай дэстабілізаваць краіну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі