Польшча ў сезоне 2026/27 заявіць у еўракубках 5 каманд. А як справы ў Беларусі?

Флаги УЕФА

Гістарычная падзея для Польшчы і правал для Беларусі / Reuters

Па выніках мінулага еўракубкавага тыдня Польшча паднялася на 15-е месца ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА, што дае права заявіць дзве каманды на сезон 2026/27 у Лізе чэмпіёнаў. Усяго ж у еўракубках змогуць выступіць пяць клубаў з польскага чэмпіянату.

Для Польшчы 15-е месца — гэта найвышэйшая пазіцыя ў рэйтынгу з 1980 года ўключна.

А што Беларусь?

Па выніках сезона 2024/25 Беларусь страціла права заяўляць чатыры каманды ў еўракубках у сезоне 2026/27. Слабыя выступленні беларускіх клубаў у апошнія гады прывялі да паніжэння рэйтынгу краіны.

У гэтым сезоне мінскае "Дынама", "Тарпеда-БелАЗ", "Нёман" і "Іслач" сумарна зарабілі 1,875 бала. Агульны рэйтынг Беларусі за апошнія пяць гадоў склаў 6,000.

І гэтага недастаткова, каб трапіць у топ-50. Наша краіна займае 52-е месца ў еўракубкавым рэйтынгу з 55 краін.

Такім чынам, у сезоне 2026/27 Беларусь прадставяць толькі тры футбольныя клубы.

Фан-сектор "Легии"
Новая каманда беларуса Іллі Шкурына — варшаўская "Легія" — зрабіла свой унёсак у поспех польскага футбола / legia.com

Чаму ўсё так дрэнна?

Доўгі час клубны рэйтынг Беларусі трымаў на сваіх плячах БАТЭ, якім кіраваў Анатоль Капскі. З 2008 года клуб практычна кожны сезон гуляў у групавых этапах Лігі чэмпіёнаў або Лігі Еўропы. Пасля яго смерці ў 2018 годзе справы ў клуба пайшлі на спад. Іншыя клубы не змаглі дасягнуць такіх жа поспехаў у Еўропе.

Пасля падзей 2020 года, калі многія спартсмены, у тым ліку футбалісты, падпісалі ліст супраць гвалту пасля прэзідэнцкіх выбараў, рэжым Лукашэнкі пачаў душыць беларускі футбол. Дадалося і пагаршэнне стану эканомікі, што прывяло да амаль поўнага знікнення і без таго сціплай спонсарскай падтрымкі з боку прыватнага бізнесу.

Паколькі большасць клубаў Вышэйшай лігі фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, міністр спорту Сяргей Кавальчук пачаў уводзіць неафіцыйныя забароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі