Польскай пісьменніцы забаранілі ўезд у Беларусь да 30 лістапада 2042-га

Мая Вольны / svaboda.org
Мая Вольны / svaboda.org

Польскай пісьменніцы на 20 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь — да 30 лістапада 2042-га, піша Радыё Свабода. Мая Вольны хацела прыехаць у нашу краіну па бязвізавым рэжыме. Яна планавала наведаць Пінск, дзе ў міжваенны час жылі яе дзяды. У Мінску пісьменніца збіралася сустрэцца з беларускімі праваабаронцамі і інтэлектуаламі.

У Пінск Мая Вольны ехала аўтобусам з Варшавы. Аднак у Брэсце на мяжы беларускія памежнікі доўга правяралі дакументы, а пасля зачыталі пастанову, што "ў выніку рашэння ўладаў РФ... забаронены ўезд на 20 гадоў". Прычыну такога рашэння не паведамілі. У выніку грамадзянка Польшчы вымушана была вярнуцца назад.

Раней пра такія вялікія тэрміны забароны на ўезд публічна не паведамлялася. Права наведваць Беларусь абмяжоўвалася максімальна на 10 гадоў, адзначае выданне.

У мінулым годзе польская пісьменніца шмат падарожнічала па Расіі. Яна збірала там матэрыял для новай кнігі. Мая Вольны лічыць, што забарона з боку Расіі можа быць звязаная з яе крытычнымі выказваннямі ў сацсетках і адмовай даць інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму тэлеканалу ў канцы 2022-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі