Польскі МЗС папрасіў сваіх грамадзян не прыязджаць у Беларусь нават на святы

Напярэдадні дня памінання памерлых прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што ўсё яшчэ раіць не ехаць у Беларусь — нават каб наведаць магілы / pixabay
Напярэдадні дня памінання памерлых прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што ўсё яшчэ раіць не ехаць у Беларусь — нават каб наведаць магілы / pixabay

Польскі МЗС парэкамендаваў сваім грамадзянам не ездзіць у Беларусі і Расію нават на святы, цытуе Польскае Радыё афіцыйнага прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства Лукаша Ясіна. Ён дадаў, што польскія магілы ў гэтыя дні памінання наведаюць дыпламаты.

Ён прызнаў, што ў Заходняй Беларусі, у прыватнасці, няма ніводнага горада, дзе не было б польскіх магіл. У краіне ёсць як мінімум некалькі сотняў каталіцкіх могілак.

"Нашы нешматлікія супрацоўнікі консульстваў і пасольстваў у Мінску наведаюць як мага больш магіл, запаляць там свечкі. Але мы яшчэ раз падкрэсліваем раім палякам не ехаць у Беларусь", сказаў Лукаш Ясіна.

Гэтай восенню МЗС выступіў з заявамі, у якіх не заахвочваў любыя паездкі ў Беларусь і Расію, у тым ліку дзеля прафесійных мэт і сямейных спраў. У Беларусь МЗС не рэкамендуе ездзіць як праз нестабільную сітуацыю ў рэгіёне ў цэлым, так і праз неаднаразовыя арышты польскіх грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі